У Беларусі плянуюць стварыць банк ДНК
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.11.2014 15:55
У Беларусі рыхтуецца закон аб геномной рэгістрацыі для лепшай раскрывальнасьці злачынстваў.
У Беларусі рыхтуецца закон аб геномной рэгістрацыі. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз палкоўнік юстыцыі Сяргей Яўмененка.
"Цяпер мы рыхтуем дакумэнты для распрацоўкі ў наступным годзе закона аб геномной рэгістрацыі. Я не магу сказаць, ні якія катэгорыі будуць уносіцца ў банк ДНК, ні ў якім аб'ёме гэта будзе, пакуль гэта ўсё на стадыі абмеркаваньня", - сказаў Сяргей Яўмененка.
Ён адзначыў, што заканадаўцам модаў у гэтай справе зьяўляецца Англія. Там самы вялікі працэнт насельніцтва знаходзіцца ў банку дадзеных ДНК, куды ўносяцца пэўныя катэгорыі асоб. Англія пачала досыць даўно ствараць нацыянальны банк ДНК, паступова банк пашыраецца. Цяпер паліцэйскі можа накіраваць чалавека для пастаноўкі ў базу ў выпадку зьдзяйсьненьня адміністрацыйнага правапарушэньня, дадаў намесьнік старшыні Дзяржкамітэта судовых экспэртыз.
Вопыт ангельцаў кажа пра тое, што выніковасьць працы з банкам ДНК рэзка павялічваецца, калі там зьмяшчаецца інфармацыя як мінімум пра 5% жыхароў.
У выпадку стварэньня базы дадзеных ДНК прасьцей будзе раскрываць такія складаныя злачынствы, як кватэрныя крадзяжы, цяжкія й асабліва цяжкія злачынствы таксама, лічыць спэцыяліст.
У 2003 годзе, нагадаем, у Беларусі быў прыняты закон аб дактыласкапічнай рэгістрацыі. У ім прапісана, што ў абавязковым парадку здаваць адбіткі пальцаў павінны ваеннаабавязаныя.
Пасьля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў час сьвяткаваньня Дня незалежнасьці тагачасны міністар унутраных спраў Уладзімір Навумаў выступіў з ініцыятывай дактыласкапаваць ўсё мужчынскае насельніцтва краіны.
белта/tut.by/вс