Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы працягваецца выбарчая цішыня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2014 12:01
Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць у нядзелю 16 лістапада.

Апоўначы ў Польшчы пачалася выбарчая цішыня перад мясцовымі выбарамі. Гэта азначае, што да закрыцьця выбарчых участкаў, то бок да 21.00 у нядзелю, забараняецца праводзіць выбарчую кампанію, ці пераконваць грамадзянаў галасаваць за таго ці іншага кандыдата.

Сёньня й заўтра, нельга арганізоўваць публічныя сустрэчы выбарчага характару, праводзіць мітынгі, ці раздаваць выбарчыя ўлёткі.

Падчас выбарчай цішыні ня можна публікаваць вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі. За гэта пагражае штраф у памеры ад 500 тысячаў да мільёна злотых.

Выбарчая цішыня распаўсюджваецца ня толькі на радыёстанцыі й тэлебачаньні, але таксама на інтэрнэт. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, адміністратары ня мусяць выдаляць існуючых перадвыбарчых матэрыялаў, але дадаваць новых яны ўжо ня могуць.

Мясцовыя выбары пройдуць у нядзелю 16 лістапада. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 7.00 да 21.00.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт