Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка паляцеў у Эміраты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.10.2014 13:31
Беларускі кіраўнік знаходзіцца з рабочым візытам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
Aleksander ŁukaszenkoAleksander Łukaszenko

У праграме візыту перамовы Аляксандра Лукашэнкі з вышэйшым кіраўніцтвам ААЭ па прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвэстыцыйнай сфэрах. Ідзецца пра пэрспэктывы сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах.

Напрамкі супрацоўніцтва былі вызначаны на другім пасяджэньні Сумеснага камітэту па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і ААЭ, таксама падчас прац беларуска-эмірацкай дзелавой рады.

Візыту Лукашэнкі папярэднічала падпісаньне дамоваў аб выдачы і ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах, а таксама Мэмарандуму аб правядзеньні палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і ААЭ.

Паводле tut.by/Белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт