Польшча змагаецца з ракам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.10.2014 15:30
Урад фінансуе бясплатныя абсьледаваньні для жанчын.
Сёньня ў Польшчы адзначаюць Эўрапейскі дзень барацьбы з ракам грудзей.
Штогод 16 тысяч польскіх жанчын даведваецца, што ў іх рак грудзей. 30% зь іх паміраюць. У Сілезіі яшчэ вышэйшы працэнт жанчын, якія прайграюць барацьбу з хваробай. Таму, як кажа Тэрэса Вільчэк з Асацыяцыі Амазонак Сілезіі, жанчыны павінны рэгулярна рабіць мамаграфію ды зьвяртаць увагу на сваё цела. Часта самому можна выкрыць небясьпечныя зьмены.
"Рак малочнай залозы, сваечасова выяўлены, можна спакойна вылечыць», - кажа прафэсар-анколяг Сяргей Наўроцкі з унівэрсытэцкага цэнтра афтальмалёгіі ды анкалёгіі ў Катавіцэ.
Тым больш зьмяніліся мэтады лячэньня. Цяпер яны не такія жорсткія, як дзесяць гадоў таму. Таксама лекары могуць зьвесьці да мінімуму пабочныя эфэкты такога лячэньня, як хіміятэрапія. Апроч таго, усё часьцей пасьля апэрацыі хірургі рэканструююць ампутаваныя грудзі, так, каб пасьля лячэньня пацыентка была задаволена сваёй зьнешнасьцю.
У Польшчы права на бясплатную мамаграфію маюць жанчыны ва ўзросьце 50 гадоў і больш кожныя 2 гады.
ПР/юл