Менш замежнага капіталу ў расейскіх СМІ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.10.2014 15:51
Новыя правілы ўвойдуць у жыцьцё са студзеня 2016 году.
Расейскія СМІ павінны скараціць да 20% долю свайго замежнага капіталу. Сёньня закон па гэтай справе падпісаў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Новыя правілы будуць ажыцьцяўляцца са студзеня 2016 году.
Цягам бліжэйшых тыдняў уладальнікі мэдыя-канцэрнаў павінны разабрацца з пытаньнем уласнасьці. Канчатковы тэрмін увядзеньня зьменаў мінае ў лютым 2017 году.
Абмежаваньні не датычаць міжнародных мэдыя-канцэрнаў.
Нагадваем, да гэтай пары ўдзел замежнага капіталу ў расейскіх мэдыя-канцэрнах мог складаць максымальна 50% у выпадку электронных СМІ. Для друкаваных выданьняў ніякія ліміты не прымяняліся.
Новы закон уводзіць яшчэ адно абмежаваньне. З гэтага часу заснавальнікам мэдыя-кампаніі можa быць толькі грамадзянiн Расеі, які ня мае падвойнага грамадзянства.
аз