Трагедыя ў Гімалаях
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.10.2014 11:18
                    
                                 
                
                
                    Лёс 150 турыстаў невядомы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Да 12 вырасла колькасьць чалавек, якія загінулі ў Гімалаях. Сярод іх ёсьць двое польскіх турыстаў. Пра гэта агенцтву AFP паведаміла нэпальская паліцыя.
Група турыстаў трапіла ў мяцеліцу. Верагодна, на іх таксама абрынулася лявіна.
У рэгіёне Гімалаяў, дзе дайшло да рэзкага пагаршэньня ўмоваў надвор'я, знаходзіліся 168 чалавек.
13 асобаў удалося выратаваць. Лёс 150 апошніх невядомы ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я. Сярод тых, хто выжыў -  палякі й ізраільцяне.
Учора ў Гімалаях, у выніку іншай лявіны, загінула двое нэпальцаў, адзін прапаў бязь вестак.
аз