Logo Polskiego Radia
Print

Славаччына патрабуе кампэнсацыяў за скарачэньне паставак газу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.10.2014 16:06
Гэтая краіна цалкам узалежненая ад паставак расейскага газу.

Славаччына патрабуе ад Эўразьвязу кампэнсацыі стратаў, якія ўзьніклі ў выніку скарачэньня паставак газу з Расеі. У апошнія дні ў гэтую краіну паступіла на палову менш расейскага газу, чым вынікала з заключаных раней дамоваў.

Міністар эканомікі Павал Паўліс сказаў, што неўзабаве ў Брусэлі па гэтай справе пачнуцца перамовы. Пакуль славацкі бок ня хоча называць сумы, па якую будзе зьвяртацца ў ЭЗ.

З-за рашучага абмежаваньня паставак газу з Расеі, Славаччына была прымушаная купляць „блакітнае паліва” ад Нямеччыны й Аўстрыі.

Славацкія СМІ, якія спасылаюцца на эўразьвязаўскага камісара па справах энэргіі Гюнтэра Этынгера, пераконваюць, што шанцы на атрыманьне кампэнсацыі вельмі вялікія.

Славаччына цалкам узалежненая ад паставак расейскага газу. Адначасова ўжо амаль месяц яна пастаўляе газ таксама Ўкраіне пры дапамозе рэвэрснага газаправоду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт