«Дарога да сьвятыняў»
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.09.2014 19:10
Экспэдыцыя «Дарога да сьвятыняў» пройдзе ў межах сьвяткаваньня Дня беларускага пісьменства.
3 верасьня зь менскага Сьвята-Духава катэдральнага сабору з блаславеньня Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй адправіцца 21-я міжнародная навукова-асьветніцкая экспэдыцыя "Дарога да сьвятыняў".
У яе складзе — духоўныя асобы, дзяржаўныя дзеячы, працаўнікі культуры, пісьменьнікі, артысты. Маршрут пройдзе па храмах Баранавіцкага, Наваградзкага, Лідзкага, Валожынскага, Маладзечанскага ды Менскага раёнаў.
Па словах кіраўніка экспэдыцыі паэткі Ніны Загорскай, у месцах наведваньня будуць пасаджаныя Сады Малітвы: у кожным па 21 дрэве. Таксама ў плянах — навукова-духоўна-асьветніцкія, мэтадычныя, літаратурныя, і музычныя сустрэчы. Жыватворным Агнём будуць асьвечаныя помнікі славы і мужнасьці народу, на месцы пахаваньня загінулых воінаў і партызанаў адслужаць памінальныя багаслужэньні.
Пасьля ўрачыстасьцяў у Заслаўі, 7 верасьня, удзельнікі экспэдыцыі вернуцца ў Менск, пад Сьвята-Духавы сабор.
minsknews.by/эб