Logo Polskiego Radia
Print

Самалёт Шaйгу прымусілі памяняць спэцыфікацыю палёту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.08.2014 10:39
У выніку самалёт быў прымушаны прызямліцца на лётнішчы ў Браціславе.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

Польшча дазволіла пралёт самалёта Ту-154 міністра абароны Расеі пасьля зьмены яго спэцыфікацыі.

Нагадваем, учора ўвечары палякі забаранілі пралёт самалёта міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, які вяртаўся са Славаччыны. Пасьля ўзьлёту расейскага ляйнэра з Банска-Быстрыцы пілёты атрымалі паведамленьне аб тым, што Польшча не дае сваю паветраную прастору для пралёту самалёта расейскага міністра абароны. У выніку самалёт быў прымушаны прызямліцца на лётнішчы ў Браціславе.

Польскі бок дазволіў палёт пасьля зьмены яго статусу з ваеннага на грамадзянскі. Прэс-сакратар Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўваньня Павел Палюх сказаў, што справа мела працэдурны характар.

Павел Палюх: Палёт павінен адбывацца згодна з плянам палётаў, па раней вызначаным маршруце й тады няма ніякіх праблемаў. Гэта тычыцца кожнага самалёту, які карыстаецца польскай паветранай прасторай.

Нагадваем, Сяргей Шaйгу вяртаўся са Славаччыны зь мерапрыемстваў, прысьвечаных 70-годзьдзю славацкага нацыянальнага паўстаньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт