Лукашэнка ставіць на агратурызм
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.08.2014 16:37
Беларускі кіраўнік спадзецца такім ходам рэанімаваць непэрспэктыўныя вёскі.
Пра гэта было заяўлена падчас ягонай працоўнай паездкі па Менскай вобласьці. Пасьля таго, як Лукашэнка азнаёміўся з разьвіцьцём агратурызму на прыкладзе Валожынскага раёна, ён заявіў, што у нас вельмі шмат непэрспэктыўных вёсак. Чаму б чалавеку, які там вырас або проста бізнэсмэну і любому жадаючаму, не пабудаваць там аграсядзібу ды рэанімаваць вёску, задаўся пытаньнем Лукашэнка.
На думку беларускага кіраўніка, мясцовыя жыхары маглі б аказаць дапамогу, прыглядаючы за сядзібамі, падтрымліваць парадак.
Лукашэнка заахвочваў людзей, каб яны ішлі ды разьвівалі агратурызм. У далейшым гаспадары такіх аграсядзіб маглі б фармаваць фэрмэрскія гаспадаркі, дадаў беларускі кіраўнік.
Паводле БелТА