У Польшчы частку ўраджаю прыйдзецца зьнішчыць
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.08.2014 17:09
Перш за ўсё гаворка ідзе пра капусту, салату й перац.
Марэк Савіцкі заявіў, што неабходна як мага хутчэй склікаць Раду міністраў сельскай гаспадаркі краін Эўразьвязу з мэтай абмеркаваньня сытуацыі, якая ўзьнікла пасьля ўвядзеньня расейскага эмбарга.
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы кажа, што за гэта выступае таксама шэраг іншых краін ЭЗ, у тым ліку Нідэрлянды.
Палітык прызнаў, што частка aгародніны, якой у выніку расейскай забароны ня ўдасца прадаць, будзе ўтылізаваная. Перш за ўсё гаворка ідзе пра капусту, салату й перац.
Паводле міністра, польскія вытворцы ўжо атрымліваць указаньні, як ацаніць кошт зьнішчанай прадукцыі.
Апрача таго, як дадаў Савіцкі, да канца жніўня будуць завершаныя фармальнасьці па справе экспарту польскай гародніны ў Віетнам.
Сёньня ў Польшчы прайшло паседжаньне міжведамаснай групы па справе наступстваў расейскага эмбарга.
аз