Logo Polskiego Radia
Print

Андэрс Фог Расмусэн наведае Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2014 09:33
Генэральны сакратар NATO абмяркуе ў Кіеве супрацу пакту з Украінай.

/

Сёньня Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн прыбывае зь некалькі гадзінным візытам ва Ўкраіну.

Візыт, які пройдзе па запрашэньні прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, адбываецца неўзабаве пасьля таго, як NATO паведаміла аб дыслякацыі вялікай колькасьці расейскіх войскаў на мяжы з Украінай.

Як паведаміла МЗС Украіны, Расмусэн сустрэнецца з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам і старшынём Вярхоўнай рады Ўкраіны.

Паводле ўкраінскага МЗС, размовы будуць датычыць заплянаванага на верасень саміту NATO й супрацы пакту з Украінай.

Раней прэм’ер-міністр Украіны Арсені Яцэнюк заявіў, што пытаньне ўступленьня Ўкраіны ў пакт не стаіць. Аднак у ліпені, паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, падтрымка ўкраінцамі ідэі ўступленьня ў альянс дасягнула максымума.

Учора штаб-кватэра Палночнаатлянтычнага пакту паведаміла, што на мяжы з Украінай дыслякуюцца ўжо амаль 20 тысяч расейскіх жаўнераў, а рызыка магчымай расейскай інтэрвэнцыі рашуча ўзрасла.

NATO лічыць, што Расея можа накіраваць свае войскі ва Ўкраіну ў выглядзе гуманітарнай або міратворчай місіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт