Расьце пагроза расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2014 17:25
Пра гэта, паводле кіраўніка польскага ўраду, сьведчаць апошнія зьвесткі.
Расьце пагроза ўводу расейскіх войскаў ва Ўкраіну. Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі казаў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Дональд Туск: На падставе паведамленьняў, якія паступаюць цягам апошніх гадзінаў, можна сказаць, што пагроза ўводу расейскіх войскаў ва Ўкраіну большая, чым яшчэ некалькі дзён назад. Таму трэба браць пад увагу, што наступны этап крызысу можа быць больш сур’ёзны, чым цяперашнія санкцыі. Гэта трэба разумець.
Цягам апошніх дзён Паўночнаатлянтычны пакт папярэджваў, што Расея разьмясьціла вялікія вайсковыя сілы на мяжы з Украінай.
Надалей небясьпечна таксама ва ўсходняй Украіне. Учора на ўскраіне Данецка прайшлі цяжкія баі паміж прарасейскімі сэпаратыстамі і ўкраінскай арміяй.
аз