СААЗ занепакоена пашырэньнем віруса Эбола
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.08.2014 16:37
Экспэрты адзначаюць вельмі хуткае распаўсюджваньне хваробы.
У Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя занепакоены пашырэньнем віруса Эбола. Экспэрты адзначаюць вельмі хуткае распаўсюджваньне хваробы.
Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Маргарэт Чан заявіла, што ўспышка хваробы Эбола ў Заходняй Афрыцы распаўсюджваецца хутчэй, чым спэцыялістам удаецца зь ёй змагацца.
Пра гэта яна паведаміла ў сталіцы Гвінэі Канакры пасьля сустрэчы з прэзыдэнтамі Лібэрыі, Гвінэі й Сьера-Леонэ - краін, ахопленых хваробай. Паводле словаў Маргарэт Чан, цяперашняя ўспышка Эбола можа мець катастрафічныя наступствы, калі яе не спыніць. Старшыня арганізацыі ўдакладніла, што гаворка ідзе ня толькі аб страчаных жыцьцях, але й аб сацыяльна-эканамічных праблемах і высокай рызыцы распаўсюджваньня віруса на іншыя краіны.
Яна дадала, што стрымаць хваробу можна з дапамогай міжнародных намаганьняў, якія павінны быць накіраваныя на дапамогу краінам, якія сталі эпіцэнтрам хваробы.
Раней паведамлялася, што СААЗ вырашыла вылучыць на барацьбу зь вірусам Эбола 100 млн. даляраў. Толькі ў Гвінэі ад ліхаманкі Эбола ўжо памерлі некалькі сотняў чалавек.
вс