Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: жудаснае адкрыцьцё

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 11.07.2014 10:05
У варшаўскім мікрараёне Служаў адкрытыя парэшткі тысячы ахвяраў камуністычных злачынстваў.
fot. PAP/Radek Pietruszka


Завяршаюцца пошукавыя працы па выяўленьні целаў ахвяраў камуністычных злачынстваў у мікрараёне Служаў у Варшаве. На працягу амаль трох тыдняў экспэрты Інстытуту нацыянальнай памяці шукалі на тэрыторыі могілак на вул. Валбжыскай парэшткі людзей, якія былі забітыя ў 1945-48 г.г. Паводле ацэнак, там можа ляжаць нават тысяча чалавек.

Прафэсар Кшыштаф Швагжык зь Інстытуту нацыянальнай памяці паведаміў, што ў выніку пошукавых працаў пацьвердзілася інфармацыя аб тым, што менавіта на вул. Валбжыскай камуністы хавалі сваіх ахвяр. Дасьледнікам удалося знайсьці поле былой турмы і падняць астанкі 22 чалавек, якія можна было эксгумаваць.

На жаль, сотні парэшткаў па-ранейшаму знаходзяцца пад зямлёй. Іх нельга падняць, таму што над імі знаходзяцца чарговыя слаі захаваньняў, над імі пастаўленыя помнікі нядаўна памерлых людзей, што робіць архэалягічныя працы немагчымымі.

З усіх выяўленых астанкаў былі ўзятыя пробы, якія дасьледнікі параўнаюць з узорамі з Польскай генэтычнай базы ахвяр таталітарызмаў, каб высьветліць асобы расстраляных.

Інстытут нацыянальнай памяці неаднаразова заклікаў усіх тых, хто страціў блізкіх у гады камуністычнага тэрору, папоўніць базу зьвестак сваім узорам ДНК.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт