Logo Polskiego Radia
Print

Расея паказвае сілу ў Чорным моры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2014 18:45
У акваторыі Чорнага мора праходзяць вучэньні сіл Чарнаморскага флёту Расеі.

foto:
foto: wikipedia

Карабельныя ўдарныя групы Чарнаморскага флёту Расеі пасьпяхова зьнішчылі баявыя караблі ўмоўнага праціўніка ў моры, паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ. Як вынікае з паведамленьня, карабельныя ўдарныя групы ў складзе ракетнага карабля на паветранай падушцы “Самум”, малога ракетнага карабля “Штыль” і двух ракетных катараў Р-109 і Р-239 пасьпяхова выканалі сумесныя ракетныя стрэльбы па складанай мішэні, якая імітуе атрад баявых караблёў праціўніка.
Стрэльбы праводзіліся на паўднёвы захад ад мыса Тарханкут. Для абазначэньня караблёў умоўнага праціўніка былі выкарыстаныя розныя тыпы надводных мішэняў. У нанясеньні ўдару па складанай мішэні прынялі ўдзел самалёты марской авіяцыі СУ-24 Чарнаморскага флёту, якія адпрацавалі нанясеньне бомбавых удараў па караблях.
У мерапрыемствах агулам прынялі ўдзел каля 20 караблёў і суднаў, а таксама больш за 20 самалётаў і верталётаў марской авіяцыі флёту й авіяцыі Паўднёвай ваеннай акругі.

4 ліпеня ў акваторыі Чорнага мора стартавалі вучэньні сіл Чарнаморскага флёту Расеі. Галоўная мэта вучэньняў - адпрацоўка ўзаемадзеяньня разнастайных сіл ЧФ пры абароне марскіх камунікацый і раёнаў базаваньня флёту.
Тым часам у Чорным моры з моманта канфлікту ва Ўкраіне знаходзяцца ваенныя караблі сіл НАТО, у тым ліку польскія, турэцкія, італьянскія й францускія адзінкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт