У Чорнае мора ўвайшла група караблёў NАТО
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
04.07.2014 09:09
Караблі NАТО накіроўваюцца ў балгарскі порт Бургас, дзе яны возьмуць удзел у вучэньнях пад умоўнай назвай «Брыз».
Логотип НАТО.Источник: пресс-материалы/Польское Радио
Чатыры баявыя караблі NАТО прайшлі праз Чарнаморскія пралівы і ўвайшлі ў Чорнае мора. Як паведамляе «Інтэрфакс», караблі NАТО накіроўваюцца ў балгарскі порт Бургас, дзе плянуецца іх удзел у сумесных з ВМС Балгарыі вучэньнях пад умоўнай назвай «Брыз».
Звычайна ў складзе групы налічваецца да васьмі караблёў падтрымкі са складу ВМС Бэльгіі, Нямеччыны, Грэцыі, Італіі, Гішпаніі, Турцыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Група знаходзіцца пад камандаваньнем штабу NАТО ў Нэапалі (Італія).
эб