Logo Polskiego Radia
Print

Вайсковыя манэўры ў Калінінградзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.06.2014 12:48
Гэта адказ на манэўры NATO.

Ракетныя комплексы С-300 у Калінінградзе ў стане баявой гатоўнасьці. Ужо некалькі дзён недалёка ад польскай мяжы праходзяць манэўраў русейскай арміі. Масква вырашыла арганізаваць іх у адказ на манэўры NATO: „Saber Strike” і „BALTOPS-2014”, якія адначасова праходзяць на Балтыйскім моры.

У Калінінградзкай вобласьці расейскія жаўнеры вучацца, як адбіць атаку ворага, захапіць яго падразьдзяленьні й зьнішчыць іх. У манэўрах удзельнічаюць 24 караблі Балтыйскага флёту, зьнішчальнікі й бамбавікі ВПС, а таксама падразьдзяленьні дэсантнікаў.

Як паведамляюць расейскія СМІ, пачалася таксама трэніроўка з выкарыстаньнем ракетных комплексаў С-300. Ракеты кляса „зямля - паветра” С-300 прызначаны да зьнішчэньня баявых самалётаў і балістычных ракет.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт