Logo Polskiego Radia
Print

Пад апоўзьнямі ў Афганістане загінулі больш за 50 чалавек

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 07.06.2014 09:56
Колькасьць загінулых з-за ліўняў і выкліканых імі апоўзьняў на поўначы Афганістану перавысіла 50 чалавек.
АфганістанАфганістанWikipedia/Central Intelligence Agency


Пра гэта заявіў кіраўнік паліцыі аднаго з раёнаў правінцыі Баглан Фазэль Рахман (Fazel Rahman). Як вынікае зь яго словаў, дакладная колькасьць загінулых складае 54 асобы.

Гэтая лічба, аднак, можа павялічыцца да сотні, паколькі прыкладна столькі чалавек пакуль што лічацца прапаўшымі бязь вестак. Тысячы афганцаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт