Не атрымаўся запуск расейскай ракеты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.05.2014 09:46
Расейская касьмічная ракета ўпала празь некалькі хвілін пасьля старту.
losyziemi.pl
У чарговы раз не атрымалася спроба запуску расейскай ракеты, якая павінна была вывесьці на арбіту спадарожнік сувязі „Экспрэс-АМ4Р”.
Ракета - носьбіт „Пратон-М”, якая стартавала з Байканура ў Казахстане, пачала падаць на зямлю пасьля 9 хвілінаў палёту.
Спачатку з касмічным апаратам зьнікла сувязь, а затым спрацавала функцыя аварыйнага прыпыненьня рухавікоў. Мяркуецца, што часткі ракеты й спадарожніка ўпалі ў раёне Алтая, альбо Амурскай вобласьці. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Спадарожнік „Экспрэс - АМ4Р” павінен быў замяніць, запушчаны ў космас у 2011 годзе спадарознік „Экспрэс- АМ4”, які з-за непаладак не задзейнічаў.
Абодва яны былі найбольш магутнымі й сучаснымі спадарожнікамі, якія збудавалі расейцы.
Аварыю „Экспрэс-АМ4Р” будзе расьсьледаваць спэцыяльная камісія.
аз