Прадоўжыць дзейнасьць бартавых самапісцаў...
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.05.2014 16:12
                    
                                 
                
                
                    Прапануе Эўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бясьпекі (EASA).
                
                
                    
                        
 
                     
                
                
                
               
                
                          Эўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бясьпекі (EASA) прапануе, каб бартавыя самапісцы самалётаў даўжэй перадавалі радыёсыгнал, які  дазваляе вызначыць знаходжаньне самалёта, што трапіў у авіякатастрофу, напрыклад, упаў у мора.
Агенцтва выступіла з заявай, у якой заклікае, каб бартавыя самапісцы перадавалі сыгнал не 30 дзён як цяпер, а 90.
Такія самапісцы, паводле адмыслоўцаў, павінны быць устаноўленыя ў першую чаргу на буйных транскантынэнтальных ляйнэрах. Ініцыятары заявы падкрэсьліваюць, што гэта дапамагло б у пошуках абломкаў самалёта ў выпадку трагедыі.
Заява Эўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бясьпекі зьвязаная са зьнікненьнем малайзійскага Боінга-777, на борце якога знаходзіліся 239 пасажыраў і чальцоў экіпажа. Самалёт прапаў 8 сакавіка.
Больш за дзесяць дзён таму ў Індыйскім акіяне быў зафіксаваны апошні сыгнал бартавых самапісцаў гэтага самалёта, але абломкаў машыны не ўдалося знайсьці. Зараз сыгнал не прымаецца, паколькі прайшло больш за 30 дзён і самапісцы спынілі актыўнасьць. 
аз