У сэульскім мэтро сутыкнуліся два цягнікі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.05.2014 12:14
У выніку сутыкненьня цягнікоў мэтро ў сталіцы Паўднёвай Карэі пацярпелі больш за 170 чалавек.
Пасажыры атрымалі, у асноўным, лёгкія траўмы, пераважна з-за таго, што яны выскоквалі з вагонаў прама на рэйкі, адзначае агенцтва Reuters. Сутыкненьне адбылося ў выніку тэхнічнай няспраўнасьці аднаго зь цягнікоў, які затрымаўся паміж станцыямі.
Жыхары Паўднёвай Карэі абураныя недасканаласьцю патрабаваньняў у галіне бясьпекі грамадзкага транспарту. Ня так даўно сьветам ускалыхнулі маштабы трагедыі парому, якая адбылася 16 красавіка, і недастатковая апэратыўнасьць дзеяньняў уладаў пасьля аварыі. На борце судна знаходзіліся 476 пасажыраў і чальцоў экіпажу. У выніку крушэньня пацярпелі больш за 200 чалавек.
эб