Дзень польскага сьцяга
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        02.05.2014 08:18
                    
                                 
                
                
                    2 траўня ўжо 10 гадоў палякі адзначаюць Дзень сьцяга. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
 Дзень польскага сьцяга, які адзначаецца 2 траўня, -- гэта адно  з наймаладзейшых дзяржаўных сьвятаў у Польшчы, аб'яўленае ў выніку паправак у закон у 2004 годзе.
Сьвята мае адукацыйны характар і служыць прамоцыі польскіх нацыянальных сымбаляў. Першыя сьвяткаваньні адбыліся ў 2005 годзе й пачаліся ўрачыстым падняцьцём бела-чырвонага сьцяга на Каралеўскім замку.
Польскі сьцяг уяўляе собаю дзьве аднолькавыя гарызантальныя палосы белага й чырвонага колеру. Упершыню ў якасьці дзяржаўных яны былі выкарыстаныя ў 1831 годзе. Сьцяг у такім выглядзе быў афіцыйна прызнаны нацыянальным сымбалем у 1919 г., год пасьля атрыманьня Польшчаю незалежнасьці.
Згодна з законам, кожны можа легальна вывешваць нацыянальны сьцяг ня толькі з нагоды дзяржаўных сьвятаў, але таксама з нагоды ўрачыстасьцяў і падзеяў прыватнага жыцьця. Адзіная ўмова – сьцяг павінен вывешвацца з пашанай і павагай. 
эб