Аэрапорту Акэнце 80 гадоў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.04.2014 17:45
Варшаўскаму аэрапорту Акэнце 80 гадоў. Урачыстая цырымонія яго адкрыцьця адбылася 29 красавіка 1934 г.
lotniskochopina.blip.pl
Завершаны ў 1933 годзе аэрапорт у Варшаве каштаваў на той час больш за 10 млн. злотых. За гэтыя сродкі быў пабудаваны сучасны і прасторны будынак аэравакзала з бэтоннай парковачнай стаянкай для самалётаў, тры ангары, майстэрні, гаражы і кацельню.
У першы год працы было адпраўлена амаль 11 млн. пасажыраў. Некаторыя будоўлі першага варшаўскага аэрапорту захаваліся да сёньня і выкарыстоўваюцца часткова ў якасьці офісных памяшканьняў, а часткова ў якасьці складоў.
Падчас вайны, у аэрапорце працавалі дзьве авіяшколы і рамонтная база Люфтваффэ. У пачатку 1945 г. нямецкія войскі пры адступленьні зьнішчылі аэрапорт. Узнавіў ён сваю працу 27 красавіка 1969 года.
эб