Logo Polskiego Radia
Print

Ян Павал II і Ян XXIII - у ліку сьвятых (АБНОЎЛЕНА,ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2014 11:41
  • Ватыкан.mp3
  • Ватыкан-2.mp3
Папа рымскі Францішак на ўрачыстай цырымоніі ў Ватыкане абвясьціў сьвятымі двух сваіх папярэднікаў - Яна Паўла II і Яна XXIII.
PAP/EPA/HO

foto:
foto: PAP/Radek Pietruszka

Папа рымскі Францішак на ўрачыстай цырымоніі ў Ватыкане абвясьціў сьвятымі двух сваіх папярэднікаў - Яна Паўла II і Яна XXIII.
Вернікі на цырымонію пачалі зьбірацца зь вечара, каб пасьля адкрыцьця ўваходу на галоўную плошчу Ватыкана ў цэнтры Рыма пасьпець заняць добрыя месцы. Раніцай у цэнтры італьянскай сталіцы сабраліся каля мільёна чалавек. Паліцыя распачала беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі: цырымонію ахоўвалі 10 тыс. паліцэйскіх. На цырымоніі ў Рыме прысутнічала каля 100 афіцыйных дэлегацый з розных краін сьвету, у тым ліку з Польшчы на чале з прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім. Цырымонію таксама наведаў Бэнэдыкт XVI - папярэднік Францішка.

Паляк Караль Вайтыла (Ян Павел II) абраны Папам у 1978 годзе, першы Папа-славянін, выхадзец з камуністычнай краіны, і Анджэля Джузэпэ Ранкалі (Ян XXIII), які заняў пасад Сьвятога Пятра ў 1958 годзе, - самыя паважаныя пантыфікі ў сучаснай гісторыі Рыма-каталіцкага касьцёла.

Ян Павал II прабыў на троне Сьвятога Пятра 26 гадоў, самы вядомы Папа 20-га стагодьдзя. Ён вельмі шмат падарожнічаў, несучы Эвангельле ў кожную кропку сьвету.

Яго папулярнасьць настолькі вялікая, што вернікі пасьля яго сьмерці ў 2005 годзе запатрабавалі неадкладна аб'явіць яго сьвятым. Працэс кананізацыі прайшоў у рэкордныя тэрміны. Бэнэдыкт XVI у 2011 годзе, усяго праз шэсьць гадоў пасьля сьмерці Яна Паўла II, абвясьціў Вайтылу бласлаўлёным - гэта першая ступень у дасягненьні сьвятасьці ў каталікоў. Падставай для гэтага паслужыў цуд вылячэньня дзякуючы малітвам да Яна Паўла II французскай манашкі ад хваробы Паркінсана. У мінулым годзе спэцыяльная ватыканская камісія зафіксавала й другі цуд: вылячэньне ад анэўрызмы галаўнога мозгу жанчыны з Коста-Рыкі.

Яна XXIII, які ўзначальваў касьцёл на пачатку 1960-х, абвясьціў бласлаўлёным толькі ў 2000 годзе Ян Павал II. Папа Францішак, абраўшы Ранкалі для кананізацыі, з прычыны зацягнутага працэсу кананізацыі пастанавіў вынесьці яго на алтар сьвятасьці без фармальнага пацьверджаньня цуду.

вс

дадаліся гукавыя файлы

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт