ЗША асудзілі крывавую разьню ў Паўднёвым Судане
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.04.2014 11:18
Белы дом лічыць агіднай хвалю гвалту ў гэтай краіне.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
Злучаныя Штаты Амэрыкі асуджаюць ваенныя дзеяньні ў Паўднёвым Судане. Белы дом лічыць агіднай хвалю гвалту ў гэтай краіне.
„Мы шакаваныя паведамленьнямі з Паўднёвага Судана, дзе паўстанцы, зьвязаныя Рыекам Мачарам, забілі на мінулым тыдні сотні мірных жыхароў горада Бэнто”, - гаворыцца ў заяве Белага дома.
Паводле Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, паўстанцы з племені нуэр зьдзейсьнілі ў горадзе разьню прадстаўнікоў іншых плямёнаў.
Нагадваем, Рыек Мачар пасьля адстаўкі з пасады намесьніка кіраўніка краіны, у сьнежні мінулага году, пачаў у Паўднёвым Судане крывавае паўстаньне.
Белы дом заклікаў улады краіны да расьсьледаваньня справы й прыцягненьня вінаватых да адказнасьці.
Этнічныя й палітычныя канфлікты ў Паўднёвым Судане, якія доўжацца са сьнежня мінулага года, аднавіліся цягам апошніх тыдняў. Сутыкненьні паўстанцаў з урадавымі сіламі праходзяць у трох рэгіёнах у паўночнай і цэнтральнай частках краіны. Канфлікт таксама мае эканамічную прычыну - абодва бакі змагаюцца за кантроль за нафтавымі радовішчамі.
аз