Logo Polskiego Radia
Print

NATO павышае баявую гатоўнасьць у Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.04.2014 16:45
Гэта зьвязана з крызысам ва Ўкраіне.
PAP

NATO павышае сваю ваенную гатоўнасьць у сувязі з крызысам ва Ўкраіне. Сёньня ў Брусэлі адбылася ў сустрэча амбасадараў краінаў-сябраў Паўночнаатлянтычнага пакту.

Як праведаміў Генсакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, быў узгоднены пакет новых мер па ўмацаваньні бясьпекі сябраў арганізацыі. Дзеяньні будуць распачатыя цягам бліжэйшых дзён.

„Гаворка ідзе пра больш самалётаў у паветры, больш караблёў на моры й павышаную гатоўнасьць на зямлі”, - сказаў кіраўнік NATO.

Паводле яго, у прыватнасьці, гаворка ідзе пра магчымае павелічэньне паветраных патруляў над рэгіёнам Балтыкі, разьмяшчэньне ваенных караблёў NATO ў Балтыйскім моры, усходняй частцы Міжземнага мора і ў іншых месцах.

Расмусэн падкрэсьліў, што гэтыя дзеяньні накіраваныя на тое, каб паслаць выразны сыгнал, што альянс гатовы абараняць сваіх саюзьнікаў.

Генсакратар NATO чарговы раз заклікаў Расею не абвастраць канфлікту ва Ўкраіне. Ён таксама заявіў пра падтрымку перамоваў, якія ў бліжэйшы чацьвер пройдуць у Жэнэве паміж Расеяй, Украінай, Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Кіраўнік NATO выказаўся за палітычнае рашэньне канфлікту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт