Польшча павялічвае сваю энэргетычную бясьпеку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.04.2014 15:57
                    
                                 
                
                
                    Цяпер палякі змогуць імпартаваць больш газу з заходняга напрамку.  
                
                
                
                
               
                
                         
  Зь сёньняшняга дня ў выпадку крызысных сытуацыяў Польшча зможа імпартаваць з Захаду нават да 5,5 мільярда кубічных мэтраў газу ў год.
Апэратар магістральных газаправодаў у Польшчы „Gaz-System” паведаміў, што разам зь нямецкім партнэрам закончыў разбудову інтэрканэктара ў нямецкай мясцовасьці Мальнаў недалёка ад польскай мяжы.
Дзякуючы гэтаму трубаправод „Ямал”, па якім у асноўным паступае  расейскі газ, будзе мець магчымасьць накіроўваць вялікія аб'ёмы сыравіны зь Нямеччыны ў Польшчу. Да гэтага часу імпарт блакітнага паліва зь Нямеччыны быў магчымы выключна пры дапамозе трубаправоду „Лясаў”, магутнасьць якога складае 1,5 млрд. кубамэтраў у год.
Паводле экспэртаў, новы інтэрканэктар павінен павысіць энэргетычную бясьпеку Польшчы. Ён дае магчымасьць пастаўляць у Польшчу сыравіну ў сытуацыі, калі традыцыйны напрамак паставак - з Усходу на Захад - па нейкай прычыне ня можа быць рэалізаваны.
Паводле фірмы „Gaz-System”, пабудова інтэрканэктара „Мальнаў” дазваляе купляць газ ня толькі ў Нямеччыне, але і ў Францыі ці ў краінах Бэнілюкса.
Штогод Польшча спажывае 15 мільярдаў кубамэтраў газу, зь якіх 10 мільярдаў кубамэтраў імпартуе.
аз