Малайзійскі Boeing 777 мог быць угнаны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.03.2014 16:41
                    
                                 
                
                
                    Да такой высновы расьследаваньне прыйшло ў сувязі з тым, што сродкі сувязі на самалёце былі выключаныя наўмысна. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
Прэм'ер-міністар Малайзіі Наджыбам Тун Разак сказаў, што Boeing 777 авіякампаніі Malasyan Airlines быў угнаны.
 Да такой высновы прыйшлі сьледчыя па выніках папярэдняга сьледзтва, паведаміў прэм’ер на прэс-канфэрэнцыі.
 Паводле словаў прэм'ера, да такой высновы расьследаваньне прыйшло ў сувязі з тым, што сродкі сувязі на самалёце былі выключаныя наўмысна. Разак падкрэсьліў, што сыстэма камунікацыі на самалёце была выключана да таго, як ён зьнік. Пры гэтым Разак адзначыў, што ўгон самалёта – гэта толькі асноўная вэрсія, пацьверджаньняў таго, што самалёт быў угнаны, пакуль няма.
 Прэм'ер-міністар заявіў, што пошукі самалёта ў Паўднёва-Кітайскім моры завершаны. Самалёт працягнуць шукаць у іншых раёнах - у тым ліку на мяжы Туркмэністана й Казахстана і ў раёне паміж Інданэзіяй і Паўднёвай Індыяй.
 У той жа час, вэрсія, што самалёт быў угнаны - па-ранейшаму не адзіная. Як паведамляюць агенцтвы са спасылкай на неназваныя крыніцы, апошнія сыгналы з самалёта спадарожнік зафіксаваў недалёка ад Аўстраліі. Адлегласьць ад Куала-Люмпур да Аўстраліі складае больш за 4 тыс. км - менавіта столькі мог бы праляцець Boeing 777 без дазапраўкі.
 Самалёт, які ляцеў з Куала-Люмпур у Пэкін, зьнік 8 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 225 пасажыраў і 14 членаў экіпажа. Сярод пасажыраў ляйнэра былі два грамадзяніны Ўкраіны й адзін расеец. Акрамя таго, вядома, што чацьвёра пасажыраў ляцелі па скрадзеных пашпартах.
ap/rbk/вс