Камароўскі: Усход і Захад Украіны павінны паразумецца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.03.2014 16:01
Гэта можа адбыцца пры дапамозе міжнародных установаў, лічыць кіраўнік Польшчы.
Прэзыдэнт Польшчы заклікае палітычныя сілы Ўсходняй і Заходняй Украіны да паразуменьня. Браніслаў Камароўскі лічыць, што гэта адзіны спосаб, каб выправіць сытуацыю ў краіне.
Паводле польскага прэзыдэнта, урад у Кіеве не павінен паварочвацца сьпінaй да ўкраінцаў з усходу краіны.
Браніслаў Камароўскі: Я заахвочваю пераадолець бар’еры, зьвязаныя зь нядаўнімі трагічнымі падзеямі на Майдане ды пошукаць паразуменьня паміж сіламі Майдана й палітычнымі сіламі, якія прадстаўляюць Усходнюю Ўкраіну. Гэта варта падказваць украінцам, хоць на самой справе, гэта залежыць выключна ад іх.
Сам прэзыдэнт Польшчы не зьбіраецца быць пасярэднікам у спрэчцы ва Ўкраіне. Паводле Браніслава Камароўскага, украінцы павінны вырашыць гэтую справу ўнутры краіны, або з дапамогай міжнародных установаў.
аз