Сын Муамара Кадафі экстрадаваны зь Нігера ў Лібію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.03.2014 09:49
                    
                                 
                
                
                    Саадзі Кадафі зьбег зь Лівіі за месяц да таго, як яго бацька быў забіты паўстанцамі ў кастрычніку 2011 года.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Сын зьвергнутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі Саадзі экстрадаваны зь Нігера ў Лібію й знаходзіцца пад вартай у Трыпалі. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце лібійскага ўрада, перадае BBC.
Саадзі Кадафі зьбег зь Лівіі за месяц да таго, як яго бацька быў забіты паўстанцамі ў кастрычніку 2011 года.
Яго абвінавачваюць у забойствах дэманстрантаў і ў іншых злачынствах, учыненых падчас грамадзянскай вайны ў Лібіі, калі ён займаў камандныя пасады ў арміі свайго бацькі. Раней улады Нігера адмаўляліся выдаваць Саадзі, тлумачачы гэта тым, што яго, хутчэй за ўсё, чакае сьмяротнае пакараньне на радзіме.
Лібійскія ўлады ўжо судзяць старэйшага брата Саадзі - Саіф Іслама Кадафі, які доўгі час лічыўся верагодным пераемнікам Муамара Кадафі на пасадзе лідара Лібіі.
вс