Logo Polskiego Radia
Print

Януковіч лічыць сябе легетымным прэзыдэнтам Украіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.02.2014 16:53
Віктар Януковіч выступіў на прэс-канфэрэнцыі ў Растове-на-Доне.
Четвертый президент Украины Виктор ЯнуковичЧетвертый президент Украины Виктор Януковичkmu.gov.ua

Выступаючы ў пятніцу на прэс-канфэрэнцыі ў Растове-на-Доне, Віктар Януковіч заявіў, што ён у далейшым зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Украіны, але быў вымушаны пакінуць дзяржаву з-за пагрозы свайго жыцьця ды жыцьця сваёй сям’і. Януковіч падкрэсьліў, што не прызнае новы ўрад Украіны легітымным, таксама як і апошнія рашэньні Вярхоўнай Рады. На яго думку, уладу ва Ўкраіне захапілі прафашысцкія сілы, якія прадстаўляюць меншасьць жыхароў краіны. Віктар Януковіч прапанаваў правесьці ва Ўкраіне агульнанацыянальны рэфэрэндум па пытаньнях разьвіцьця дзяржавы, Канстытуцыі й дзяржаўнага ладу. Ён адзначыў, што ня мае намеру зьвяртацца да ўладаў Расеі з просьбай аб аказаньні ваеннай дапамогі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт