Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зьнізілі тарыфы на тэлефонныя званкі ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.02.2014 12:02
Хвіліна размовы з Украінай каштуе ўсяго 19 грошы (5 эўрацэнтаў) - гэта менш, чым размовы ў Польшчы.
www.kleinezeitung.at

Польская тэлекамунікацыйная кампанія Orange Polska, якая зьяўляецца часткай групы France Telecom, зьнізіла тарыфы на спалучэньні з Украінай. З 22 лютага да 2 сакавіка хвіліна размовы з Украінай каштуе ўсяго 19 грошы (5 эўрацэнтаў) - гэта менш, чым размовы ў Польшчы. Тэрмін дзеяньня нізкіх тарыфаў можа быць прадоўжаны ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі ва Ўкраіне, паведамілі ў кампаніі. Мэта акцыі - даць магчымасьць украінцам, якія жывуць і працуюць у Польшчы, мець пастаянны кантакт са сваякамі й сябрамі на радзіме. У Польшчы жыве й працуе больш за 200 тыс. грамадзян Украіны, немалая частка - нелегальна.
Зьніжэньне цэнаў да 5 эўрацэнтаў за хвіліну ахоплівае тарыфы Orange Yes, Orange One, Orange POP і Orange Go.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт