Цімашэнка на свабодзе, Януковіч больш не прэзыдэнт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.02.2014 14:00
                    
                                 
                
                
                    Былая прэм’ер-міністар едзе ў Кіеў, Януковіч на мяжы з Расеяй – крыніцы.
                
                
                    
                        
PAP
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўніцтва турмы, дзе знаходзілася былая прэм’ер Украіны, выпусьціла яе пасьля ўчорашняй пастановы Вярхоўнай Рады. 
Юлія Цімашэнка знаходзілася ў турме з 2011-га году, яе асудзілі за падпісаньне газавых кантрактаў з Расеяй. На Захадзе ейны працэс прызналі палітычным.
Дзе фізычна цяпер знaходзіцца Юлія Цімашэнка, пакуль дакладна невядома. Адныя крыніцы паведамляюць, што яна едзе ў Кіеў, іншыя спасылаюцца на ейную дачку Яўгенію, якая паехала ў шпіталь у Харкаве, дзе знаходзілася маці. Чальцы мясцовай суполкі партыі “Бацькаўшчына” ўзялі клініку пад ахову. Ля шпіталя пачалі зьбірацца прыхільнікі былой прэм’ер-міністра ў чаканьні пабачыць яе на свабодзе.  
Зь іншага боку, надалей невядома месцазнаходжаньне прэзыдэнта Віктара Януковіча. Са сцэны Майдану прагучала, што Януковіч падаў у адстаўку. Аднак гэтую інфармацыю абвергнула прэсавая-сакратар Януковіча Анна Герман. Пры гэтым старонка прэзыдэнта Ўкраіны недаступная ўжо гадзіну, а прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя пустуе.  
Паводле апошняй інфармацыі, Януковіч знаходзіцца ля расейскай мяжы непадалёк Харкава разам са старшынём Вярхоўнай Рады Ўладзімірам Рыбаком ды кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэем Клюевым.
А 17 гадзіне ўкраінскага часу стала вядома, што Юлію Цімашэнку нарэшце вызвалілі. Яна едзе ў Кіеў.
юл