Складаная сытуацыя польскіх місіянэраў у ЦАП
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.02.2014 17:24
                    
                                 
                
                
                    Яны просяць дапамогі вайскоўцаў.
                
                
                    
                        
Foto: РАР/Paweł Kula
                     
                
                
                
               
                
                          Польскае Міністэрства замежных спраў запэўнівае, што на дадзены момант няма ніякай пагрозы для жыцьця польскіх місіянэраў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы.
Ведамства разам з ордэнам капуцынаў распрацоўвае плян эвакуацыі місіі. Яго дэталі павінны быць вядомыя заўтра. 
„Мы хочам эвакуаваць сьвецкіх асобаў і манашак, якія працуюць у гэтым месцы”, - паведаміў прэс-сакратар міністэрства Марцін Вайцяхоўскі.
У сваю чаргу манахі плянуюць застацца са сваімі вернікамі. Яны таксама маюць сваю тактыку дзеяньняў.
„Мы ўжо не на месцы місіі. Мы хаваемся ў іншым месцы”, - сказаў па тэлефоне айцец Бэнэдыкт Пончка.
Манахі просяць дапамогі жаўнераў. Яны хочуць, каб мясцовыя вайскоўцы загарантавалі ім і вернікам ахову ад мясцовых баявікоў.
аз