Logo Polskiego Radia
Print

Эгіпцяне падтрымалі праект новага Асноўнага закона

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2014 11:02
Яўка на канстытуцыйным рэфэрэндуме склала больш за 55%.
PAP/EPA/ANDRE PAIN

Паводле папярэдніх вынікаў, больш за 95% удзельнікаў двухдзённага канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Эгіпце прагаласавалі за новую Канстытуцыю краіны, паведамляе агенцтва „Reuters”.

Паводле зьвестак міністэрства ўнутраных спраў Эгіпта, яўка на рэфэрэндуме склала больш за 55%.

Цягам двухдзённага рэфэрэмдуму за парадкам на вуліцах эгіпецкіх гарадоў і перад выбарчымі ўчасткамі сачылі 350 тысячаў паліцыянтаў і жаўнераў. Аднак нягледзячы на ўзмоцненыя меры бясьпекі не абыйшлося без крывавых інцыдэнтаў, у якіх загінулі больш за 10 чалявек.

Новая Канстытуцыя заменіць Асноўны закон, дзеяньне якога было прыпынена арміяй пасьля зьвяржэньня Мухамэда Мурсі. З праекту былі выкінутыя іслямісцкія прынцыпы, прынятыя шляхам рэфэрэндуму ў 2012 годзе. Дакумэнт забараняе дзейнасьць партый, заснаваных „па рэлігійных меркаваньнях” і павялічвае і так значную аўтаномію ўзброеных сілаў.

Самая вялікія сумневы выклікае пункт, паводле якога войска можа судзіць мірных грамадзян „у выпадку прамога нападу на ўзброеныя сілы й іх аб'екты”.

На працягу некалькіх месяцаў народ Эгіпта будзе выбіраць новага прэзыдэнта краіны й парлямэнт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт