Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт Украіны пагражае царкве дэлегалізацыяй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.01.2014 18:12
Міністэрства культуры Украіны папярэдзіла Грэка-каталіцкую царкву, што яна ня мае права падтрымліваць апазыцыі.

foto:
foto: wikipedia

Міністэрства культуры Украіны папярэдзіла Грэка-каталіцкую царкву. Паводле Мінкульта, сьвятары царквы замоцна заангажаваліся ў палітычную барацьбу ва Украіне, што пярэчыць законам аб адносінах паміж царквой і дзяржавай.
Паводле чыноўнікаў, грэка-каталіцкія сьвятары парушаюць закон аб рэлігійных арганізацыях, адпраўляючы службы падчас антыўрадавых пратэстаў, у тым ліку на Майдане Незалежнасьці. Чыноўнікі таксама зазначаюць, што палаткі-каплічкі, пастаўленыя на плошчы, таксама зьяўляюцца нелегальнымі. Міністэрства культуры папярэджвае, што ў выпадку працягу парушэньняў можа падаць у суд заяву аб прыпыненьні дзейнасьці царквы.
Галава Грэка-каталіцкай царквы архіепіскап Сьвятаслаў сказаў, што ўпершыню з 1991 года, калі Украіна стала незалежнай, улады пагражаюць дэлегалізаваць царкву. У савецкія часы Грэка-каталіцкая царква была дэлегалізаваная й фармальна яе не існавала. Прадстаяцель Сьвятаслаў зазначыў, што сьвятары павінны быць там, дзе вернікі, а многія пратэстоўцы на Майдане – гэта менавіта грэка-католікі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт