Памер Арыэль Шарон
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.01.2014 14:13
Былы прэм'ер Ізраіля ляжаў у коме з пачатку 2006 года, пасьля кровазьліцьця ў мозг.
tagesanzeiger.ch
11 студзеня ў Ізраілі памер былы прэм'ер-міністр Арыэль Шарон, які амаль 8 гадоў знаходзіўся ў коме. Пра гэта паведамліла агенцтва „Reuters”.
Стан 85-гадовага палітыка рэзка пагоршыўся на пачатку студзеня 2014 года. Спачатку ў яго выявілі нырачную недастатковасьць. Пазней мэдыкі зафіксавалі адмову іншых жыцьцёва важных органаў.
Арыэль Шарон ляжаў у коме з пачатку 2006 года, пасьля кровазьліцьця ў мозг. Тады ён быў падключаны да апарата штучнага дыханьня.
Ён знаходзіўся пад наглядам лекараў у шпіталі „Тэль а-Шомэр” паблізу Тэль-Авіва.
Арыэль Шарон ачольваў ізраільскі ўрад з 2001 па 2006 год. У 2005 годзе ён падпісаў распараджэньне аб эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Зоны Газа.
аз