„Стоп ідэалёгіі гендэр”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.01.2014 17:37
Узьнікла новая парлямэнцкая група польскага Сэйму.
У польскім Сэйме ўзьнікла новая парлямэнцкая камісія „Стоп ідэалёгіі гендэр”. Бэата Кэмпа з правай фракцыі „Салідарная Польшча” паведаміла, што мэта камісіі - абарона гендэрнай ідэнтычнасьці чалавека й праца ў напрамку ўвядзеньня заканадаўчых зьмен, накіраваных на абарону правоў традыцыйнай сям'і й сямейнай палітыкі дзяржавы.
Бэата Кэмпа дадала, што сяброўства ў камісіі добраахвотнае з адным абмежаваньнем: дэпутат, які гатовы далучыцца да каманды, павінен быць зацікаўлены ў барацьбе з нэгатыўным уплывам гендэрнай ідэалёгіі, а ня ейным прасоўваньнем.
Дэпутатка таксама пракамэнтавала апошняе выказваньне прэм'ер-міністра, які заявіў, што па справе гендэр „я ня чуў больш істэрычных і дурных выказваньняў”.
Яна дадала, што паклапаціцца аб адукацыі Дональда Туска, які занадта часта бывае з фэміністкамі ды ня ведае, што такое ідэалёгія гендэр, і які дрэнны ўплыў можа яна аказваць на выхаваньне наймалодшых грамадзян.
аз