Рэзка пагоршыўся стан здароўя Шарона
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.01.2014 17:08
Арыэль Шарон ляжыць у коме з пачатку 2006 года.
tagesanzeiger.ch
Стан здароўя былога прэм'ер-міністра Ізраіля Арыэля Шарона рэзка пагоршыўся, - пра гэта паведамілі лекары бальніцы ў Тэль–Авіве.
Шарон ужо восем гадоў ляжыць у коме, але цяпер лекары адкрыта папярэджваюць, што былы прэм'ер-міністар у бліжэйшы час можа памерці.
Арыэль Шарон ляжыць у коме з пачатку 2006 года, пасьля кровазьліцьця ў мозг. Тады ён быў падключаны да апарата штучнага дыханьня.
З траўня 2006 года ён знаходзіцца пад наглядам лекараў у шпіталі „Тэль а-Шомэр” паблізу Тэль-Авіва.
Арыэль Шарон ачольваў ізраільскі ўрад з 2001 па 2006 год. У 2005 годзе ён падпісаў распараджэньне аб эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Зоны Газа.
аз