Любімая страва Барака Абамы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.12.2013 16:06
Гэта доўга тушаныя сьвіныя рабрынкі, якія падаюць зь вельмі вострым соўсам Ко Чу Янг.
Дзе правядзе Каляды прэзыдэнт ЗША? Барак Абама пакідае Вашынгтон і накіроўваецца на двухтыднёвы адпачынак. Лідар Злучаных Штатаў адсьвяткуе Каляды на Гаваях, у віле, якую называюць “зімовым Белым домам”. Люксавы дом плошчай 500 квадратных мэтраў разьмешчаны ля маляўнічага пляжа на востраве Оаху. Вакол вілы – вялікі сад з пальмамі ды фруктовымі дрэвамі, у якім разьмешчана некалькі басэйнаў. Кошт арэнды вілы ў тыдзень складае 25 тыс. даляраў, паведамляе з Вашынтону карэспандэнт Польскага радыё.
Знаходзячыся на Гаваях, Барак Абама заўсёды есьць абеды ў мясцовым рэстаране, а яго любімая страва – гэта доўга тушаныя сьвіныя рабрынкі, якія падаюць зь вельмі вострым соўсам Ко Чу Янг. Прэзыдэнт ЗША будзе адпачыць на казачных Гаваях разам з жонкай Мішэл і дзьвюмя дочкамі.
вс