Мандэлу пахаваюць у яго роднай вёсцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.12.2013 17:20
Прыватная цырымонія адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю.
Каля 100 тысяч чалавек прыйшлі разьвітацца з Нэльсанам Мандэлам, цела якога было выстаўлена цягам трох дзён у сядзібе ўладаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Прэторыі.
Толькі ўчора з памерлым экс-прэзыдэнтам разьвіталіся 50 тысячаў чалавек. Перад будынкам, дзе была выстаўленая труна, стаяла вялізная чарга. Заўтра труна зь целам Нэльсана Мандэлы будзе перавезена ў Капскую правінцыю.
У нядзелю ў вёсцы Куну, дзе вырас будучы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, адбудзецца прыватная цырымонія пахаваньня, у якой будуць удзельнічаць чальцы сям’і й бліжэйшыя сябры.
У аўторак у афіцыйных урачыстасьцях разьвітаньня ў Ёханэсбургу прынялі ўдзел больш за 90 тысяч чалавек, у тым ліку многія сусьветныя лідары, сярод якіх - генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун і прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Нэльсан Мандэла - змагар за адмену расавай сэгрэгацыі, першы чарнаскуры прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, памёр восем дзён таму. Яму было 95 гадоў.
аз