Мірны Нобэль уручаны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.12.2013 17:55
Старшыня Нарвэскага нобэлеўскага камітэта ўручыў прэмію Ахмэту Узюмджу.
Дыплём і залаты мэдаль сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру для Арганізацыі па забароне хімічнай зброі ўручаны. Сёньня ў Осла старшыня Нарвэскага нобэлеўскага камітэта Турб'ёрн Яглянд уручыў прэмію генэральнаму дырэктару арганізацыі Ахмэту Узюмджу.
Турб'ёрн Яглянд падкрэсьліў, што Арганізацыя па забароне хімічнай зброі была ўзнагароджана за свой уклад у ліквідацыю хімзброі ў сьвеце.
Дзякуючы гэтаму, - сказаў Яглянд - мы блізкія да рэалізацыі ідэі суцэльнай ліквідацыі пагрозы з боку хімзброі.
У традыцыйным выступленьні Ахмэт Узюмджу зьвярнуўся да шасьці краін, што адмаўляюцца падпісаць Канвэнцыю аб забароне валоданьня й прымяненьня хімічнай зброі, каб яны далучыліся да 190 краінаў, якія ад гэтай зброі адмовіліся.
Ён таксама заклікаў Расею й ЗША, каб, нарэшце, зьнішчылі свае хімічныя арсэналы.
аз