Кава па-турэцку - у сьпісе ЮНЭСКА (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.12.2013 19:06
                    
                                 
                
                
                    У далёкім мінулым асманы варылі каву на вогнішчы, а тэмпэратуру рэгулявалі, падсоўваючы або адсоўваючы турку па гарачым пяску.
                
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
У Баку прайшла канфэрэнцыя ЮНЭСКА, па выніках якой сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны быў значна пашыраны. У гэтым годзе рэестр традыцый сусьветнага значэньня ў гастраноміі папоўніла, у прыватнасьці, кава па-турэцку.
Традыцыйна кавы па-турэцку рыхтуецца з кавы найдрабнейшага памолу ў невялікім медным посудзе, які называецца “турка” альбо “джэзва”, на гарачым пяску. У далёкім мінулым асманы варылі каву на вогнішчы, а тэмпэратуру рэгулявалі, падсоўваючы або адсоўваючы турку па гарачым пяску.
Прыгатаваць каву па-ўсходняму можна і ў хатніх умовах на звычайнай пліце. Каб зварыць правільны турэцкі напой, трэба мець толькі вельмі дробна зьмеленую каву. Правільнай прапорцыяй лічыцца 1 поўная лыжачка кавы на 50-70 мл вады. Па традыцыі ў Турцыі каву п'юць бяз цукру. Але на стол перад падачай кавы падаюць стравы з салодкай халвой, шчэрбетам, пахлавой, выпечку з варэньнем, джэмам і зацукраванай садавінай. Дарэчы, навукоўцы пастаянна адкрываюць новыя лекавыя ўласьцівасьці кавы. Нядаўна амэрыканскія вучоныя заявілі, што піцьцё кавы зьніжае рызыку самагубстваў у мужчын і жанчын прыкладна на 50%.
тэлеграф/вс