Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветныя лідары ўспамінаюць Нэльсана Мандэлу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.12.2013 10:01
Мандэла, чалавек-сымбаль змаганьня з апартэідам, памёр ва ўзросьце 95 гадоў.

/

Памёр Нэльсан Мандэла – чалавек-сымбаль змаганьня з апартэідам, першы чарнаскуры прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Пра гэта паведаміў цяперашні кіраўнік дзяржавы Джэйкаб Зума.

Нэльсан Мандэла быў кіраўніком ПАР у гады 1991-1997, то бок, у пэрыяд пасьля заканчэньня ўлады апартэіду, калі краінай кіравала белая меншасьць. Ён узначальваў паўднёва-афрыканскі рух супраць апартэіду й правёў амаль 28 гадоў у турме. Быў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.

З нагоды сьмерці Нэльсана Мандэлы выказваюцца сусьветныя лідары. „Гэта чалавек, які ўзяў гісторыю ў свае рукі”, - сказаў пра Мандэлу, прэзыдэнт ЗША

„Я адзін зь непалічаных мільёнаў, хто чэрпаў натхненьне з жыцьця Нэльсана Мандэлы”, - заявіў Барак Абама.

Мандэлу ўспамінае таксама кіраўнік NATO.

„Ён быў сымбалям свабоды, годнасьці й прымірэньня для мільёнаў людзей незалежна ад іх расы”, - напісаў Андэрс Фог Расмусэн.

Нэльсан Мандэла памёр ва ўзросьце 95 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт