Украіна не пакідае эўрапейскага шляху
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.12.2013 17:04
У гэтым Азараў запэўніў Сікорскага ў Кіеве.
Улады ў Кіеве не адмаўляюцца ад эўрапейскай інтэграцыі. У гэтым кіраўніка польскай дыпляматыі запэўніў прэм'ер -міністар Украіны.
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі размаўляў з Міколам Азаравым падчас саміту АБСЭ, які праходзіць у Кіеве.
Пасьля сустрэчы міністар замежных спраў Польшчы паведаміў журналістам, што кіраўнік украінскага ўраду супакойваў эўрапейскіх лідараў:
Радаслаў Сікорскі: Прэм'ер- міністар запэўніў нас, што Ўкраіна не сышла й ня сыдзе з эўрапейскага шляху. Тым ня менш, ён прадставіў маштаб цяжкасьцяў, якія краіна мусіць цяпер пераадолець.
- сказаў Сікорскі.
Украінская эканоміка змагаецца з сур'ёзнымі праблемамі. Бягучы год скончыцца рэцэсіяй, а ВУП ўпадзе на паўпрацэнта.
Падчас размовы з украінскім прэм'ерам Радаслава Сікорскага суправаджаў міністар замежных спраў Швэцыі. Карл Більд сказаў журналістам, што, паводле яго, „без рашэньня палітычнага крызысу Ўкраіна ня вернецца на эўрапейскі шлях”.
У другой палове дня заплянаваная сустрэча кіраўніка польскай дыпляматыі зь лідарамі ўкраінскай апазыцыі, а затым прэс –канфэрэнцыя.
аз