Польскі „Dreamliner” здадзены фінам у лізынг
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.12.2013 17:46
                    
                                 
                
                
                    Прычына - меншая колькасьць пасажыраў у зімовы пэрыяд.
                
                
                    
                        
Boeing 787 Dreamlinerdreamliner Boeing 787 Dreamliner w barwach LOT, lot.com pl.jpg
                     
                
                
                
               
                
                          Польская авіякампанія „LOT” здасьць у лізынг свой самалёт „Dreamliner”. Боінг 787 з 27 сьнежня па 3 студзеня 2014 года будзе лётаць у фінскай кампаніі „Finnair”.
Самалёт будзе эксплюатавацца на маршруце Хэльсінкі - Нью-Ёрк. Пагадненьне прадугледжвае магчымасьць прадаўжэньня арэнды да 10 студзеня 2014 года.
Авіялініі „LOT” таксама забясьпечаць фінаў польскім экіпажам і тэхнічным абслугоўваньнем ляйнэра.
Паводле польскай авіякампаніі, кароткатэрміновы лізынг машыны „Dreamliner” - гэта карысны крок, асабліва ў зімовы пэрыяд, калі выкарыстаньне самалётаў Боінг-787 будзе меншым.
аз