Logo Polskiego Radia
Print

Ян Маліцкі – ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2013 17:20
У цырымоніі ўзнагароджаньня прыняў удзел прэыздэнт Браніслаў Камароўскі.

/

Ян Маліцкі стаў ляўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця. Прэмію штогод уручае рэдакцыя газэты „Rzeczpospolita” за „дзейнасьць ад імя інтэрэсаў Польшчы”.

Патронам узнарагоды зьяўляецца памерлы ў канцы 2000 году стваральнік парыскай „Культуры”, які цягам многіх дзесяцігодзьдзяў заклікаў з эміграцыі да працягваньня добрасуседзкіх адносін зь беларусамі, украінцамі, летувісамі, а таксама немцамі.

Ян Маліцкі зьяўляецца сузаснавальнікам і дырэктарам Цэнтру дaсьледаваньня Ўсходняй Эўропы пры Варшаўскім унівэрсытэце. У цэнтры вучацца многія студэнты з краінаў Усходняй Эўропы.

У цырымоніі ўзнагароджаньня Яна Маліцкага прыняў удзел прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт