На саміт УП ад Беларусі едзе Ўладзімер Макей
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
25.11.2013 10:21
Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей ачоліць беларускую дэлегацыю на саміце Ўсходняга партнэрства.
nv-online.info
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас плянарнай дыскусіі 29 лістапада Ўладзімер Макей прадставіць пазыцыю Беларусі адносна Ўсходняга партнэрства (УП) і далейшага разьвіцьця гэтай ініцыятывы.
У межах саміту плянуецца правядзеньне двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі краін-сябраў ЭЗ і краін-партнэраў, а таксама кіраўніцтва эўрапейскіх структур.
Прыгадаем, што да нядаўняга часу ў дачыненьні да Макея дзейнічалі візавыя і эканамічныя санкцыі Эўрапейскага Зьвязу. Ён быў унесены ў чорны сьпіс ЭЗ у студзені 2011 г. як кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, што меў дачыненьне да жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года і пазьнейшага перасьледу актывістаў апазыцыі.
Рашэньне прыпыніць у дачыненьні да Макея дзеяньне візавых санкцый было прынятае 24 чэрвеня 2013 года на пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў ЭЗ. Рашэньне тлумачылася імкненьнем спрасьціць дыпляматычныя кантакты паміж ЭЗ і Беларусьсю.
БелаПАН/эб