Прачнуўся вулкан Этна
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
25.11.2013 10:13
На ўсходнім схіле самага вялікага вулкану ў Эўропе днямі ўтварыў новы кратэр.
maps.google
На дадзены момант дзейнасьць Этны рэгіструецца толькі з дапамогай адмысловага абсталяваньня, таму што гару засланяюць воблака і дым.
Учора апоўдні зь яго біў фантан вогненнай лавы. Бліжэйшыя мясцовасьці і навакольныя палі пакрыліся вулканічным пылам. У некалькіх месцах уздоўж узьбярэжжа Іянічнага мора прайшоў дождж з пылам і град зь невялікіх кавалкаў лавы.
У горадзе Катаньня зачыненыя некалькі ўзьлётна-пасадкавых палос мясцовага аэрапорту, а таксама аўтастрада Катаньня-Мэсіна.
Этна - самы буйны ўсё яшчэ актыўны вулкан у Эўропе, разьмешчаны на ўзьбярэжжы італьянскай Сыцыліі. Ён выбухае адносна часта, але ў сярэднім раз у 150 гадоў здараюцца мацнейшыя выбухі, якія наносяць шкоду людзям.
Нягледзячы на гэта, сыцылійцы селяцца на схілах вулкану, у асноўным, з-за багатай мінэраламі і мікраэлемэнтамі глебы.
эб